Международный день родного языка

21.02.2023

     

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

       Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

     Мова...
     Родная мова
     У марах, у песнях, у снах.
     Мае ў ёй кожнае слова
     Свой колер, і смак, і пах.
     Зліваюцца гукі ў словы
     I ў рэчышча роднай мовы,
     Як рэкі ў мора, цякуць,
     I думкі мае плывуць
     На хвалях і дзён, і начэй
     Да сэрцаў людскіх і вачэй. (Анатоль Грачанікаў)

У дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя дню Роднай мовы.